Тадулінскі манастыр
І абуджаны даўнім успамінам
Я прыходжу на гэты пустыр.
У куток маёй краіны,
Дзе калісьці стаяў манастыр.
Сэрца томіцца ў светлай спакусе
Разгадаць усе тайны вякоў,
Пэўна грэшны… І я не бяруся,
Толькі думкі ліюцца ракой.
Манастырскія белыя сцены
І манашак пагляд не мірскі
У марах светлых усплывае імгненна,
Нібы промень крануўся ракі.
Волей Божай спаслалі нябёсы
Гэты храм і ўсіх служак яго,
Але хто пасмяяўся над лёсам,
Зруйнаваць і зняважыць хто змог?
І легенды усе, і паданні,
І ўся светлая праўда і сум,
Маюць права на існаванне,
Замест іх толькі крыкі і тлум.
Той пустыр помняць сонца ды вецер,
Ды зазюля абудзіць прастор,
Толькі камні сівыя не песцяць
І глядзяць, нібы продкаў дакор…
Вінаградава Н.М.
***
Як знішчалі манастыр той, бадай,
Усё бачыў святы Мікалай.
І, хутчэй за ўсё, ён не злаваў,
А вандалаў тых шкадаваў.
Бо не быў бы тады ён святым,
Каб укляў той пажарышча дым.
Не манастыр узарвалі – сумленне,
Памяць продкаў, лёс пакалення.
Вінаградава Н.М.
***
Глядзіць на нас праз шэры пыл стагоддзя
Святога лік…
Ды не кажыце: годзе,
І не цурайцеся яго пагляду,
Спыніцеся – нібы вы прыйшлі на раду.
Падумайце і ціха запытайце
Не ў сябе, а ў яго,
Чакайце
Калі на вас нізыйдзе азарэнне.
Пачуеце, як мертвае каменне
Пачне таксама з вамі размаўляці
На вуліцы, ля брамы і ў хаце,
Якая зараз стане цэлым светам.
Усявышнему падзякуйце за гэта.
За сум, акі абтросся лебядою,
За глыбіню, з празрыстаю вадою,
За неба, што пабачыла такога…
За позірк засмучонага святога.
Н.М. Вінаградава.
data-yashareType=»button» data-yashareQuickServices=»yaru,vkontakte,facebook,twitter,odnoklassniki,moimir»
>